20 красавiка 2024, Субота, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэйскурант БДУ на пераздачы: курсавая да 945 тысяч, дыпломная - да 3 мільёнаў рублёў

34
Прэйскурант БДУ на пераздачы: курсавая да 945 тысяч, дыпломная - да 3 мільёнаў рублёў

На сайце БДУ з'явілася афіцыйная інфармацыя аб коштах пераздачы экзаменаў і залікаў, а таксама адпрацоўкі практычных і лабараторных.

Незадаволенасць студэнтаў платнымі пераздачамі была апраўданай: некаторыя «хвасты» могуць дорага каштаваць, паведамляе onliner.by.

Пераздача экзамену або дыферэнцыраванага заліку будзе каштаваць 47 тысяч у простага выкладчыка, 50 тысяч ў дацэнта і 53 тысячы ў прафесара. Пераздача залікаў танней: 33, 35 і 37 тысяч адпаведна. Гэта значыць на самую нізкую стыпендыю гуманітарнага факультэта студэнт зможа блізу 14 разоў пераздаваць іспыты ці ж дзесьці 21 раз залік. На жаль, для БДУ такую колькасць пераздач статут ВНУ не дазваляе.

Для параўнання, пераздача экзамену ў БДУІРы каштуе 19,2 тысячы ў простага выкладчыка, 20,8 - у дацэнта і 22,8 - у прафесара. Пераздаць залік можна за 17,2 або 18,8 тысячы.

З курсавымі работамі сістэма трохі ўскладняецца. Калі студэнт «заваліў» толькі абарону, плаціць давядзецца ўсяго 50 тысяч рублёў, а вось не здадзеная ў тэрмін праца можа каштаваць ад 391 тысячы да 945 у залежнасці ад курсу навучання і кваліфікацыі выкладчыка. Такія кошты тлумачацца тым, што выкладчык не толькі правярае працу, але і кіруе яе выкананнем.

Не здаць дыпломную працу або магістарскую дысертацыю з гэтага часу будзе зусім крыўдна: за кіраўніцтва напісаннем і абарону выпускнікам давядзецца заплаціць блізу 3 мільёнаў, а магістрам - больш за 3,5 мільёна рублёў.

Навучэнцы БДУ ўжо не аднойчы спрабавалі аспрэчыць пастанову рэктара. Удзельнікі руху «#студэнтысупраць» сабралі супраць новаўвядзенні больш за 2500 подпісаў і запланавалі 2 снежня правесці ў Менску марш студэнтаў. Аднак, нягледзячы на незадаволенасць студэнтаў, адміністрацыя БДУ запэўнівае, што спагнанне платы за пераздачы нават з «платнікаў» цалкам законнае.

Нагадаем, што пастанова аб увядзенні платных пераздач была прынятая рэктарам БДУ Сяргеем Абламейкам 12 лістапада сёлета.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках