23 красавiка 2024, aўторак, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў маршы пратэсту, выклікаюць у адміністрацыю

17
Студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў маршы пратэсту, выклікаюць у адміністрацыю
Фота: onliner.by

Студэнта філалагічнага факультэта БДУ Глеба Вайкуле ў чацвер выклікалі на камісію па пропусках.

Са словаў студэнта, ён не прапускае заняткі ўжо месяц, а за ўсе мінулыя пропускі пытанняў да яго не было. Праблемы з'явіліся пасля Маршу студэнтаў, у якім ён удзельнічаў.

Вось што студэнт другога курсу Глеб Вайкуле распавёў «Еўрарадыё»:

«Камісія будзе праходзіць у кабінеце дэкана. Там, хутчэй за ўсё, буду не я адзін. Цяпер у мяне няма пропускаў, я чатыры тыдні хаджу на ўсе пары. Я толькі ўчора не быў, але ёсць даведка. У мяне былі пропускі раней, але я напісаў тлумачальныя па ўсіх пропусках і да маршу гэта нікога не цікавіла».

Нагадаем, днём 2 снежня ў цэнтры Менска прайшоў студэнцкі марш «Любоў і справядлівасць», арганізаваны рухам «Студэнты супраць». Сваёй акцыяй яны хацелі дамагчыся ад кіраўніцтва ВНУ «скасавання платных пераздач і адпрацовак», «спынення ціску на студэнтаў», «роспуску Асамблеі БДУ і стварэння новага органа студэнцкага самакіравання».

Студэнты прайшлі маршам ад Міхайлаўскага сквера да галоўнага корпуса БДУ, дзе правялі перфоманс з патрабаваннем сустрэчы з рэктарам універсітэта Сяргеем Абламейкам. Аднак ён пабаяўся выходзіць да пратэстоўцаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках