24 красавiка 2024, Серада, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З сайта БДУ выдалілі інфармацыю аб «Маршы студэнтаў»

7
З сайта БДУ выдалілі інфармацыю аб «Маршы студэнтаў»

Няма на сайце БДУ інфармацыі, аб планаванай на 2 снежня сустрэчы рэктара са студэнтамі, а таксама аб яе скасаванні.

З сайта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта выдаленая інфармацыя, звязаная з выступамі студэнтаў супраць увядзення платнай пераздачы залікаў і экзаменаў і за права ўдзельнічаць у прыняцці пастаноў у ВНУ, піша "Наша ніва" са спасылкай на БелаПАН.

Цяпер ні на галоўнай старонцы, ні ў архіве навін няма звароту рэктара ад 24 лістапада да студэнтаў, у якім ён адзначае, што студэнты і супрацоўнікі БДУ абураныя спробамі перавесці абмеркаванне пытання аб увядзенні платы за пераздачу залікаў і экзаменаў з выключна адукацыйнай і прававой у палітычную плоскасць.

Няма на сайце БДУ і інфармацыі аб планаванай на 2 снежня сустрэчы рэктара са студэнтамі, а таксама аб яе скасаванні.

Нагадаем, 1 снежня афіцыйны сайт БДУ паведаміў, што сустрэча рэктара Сяргея Абламейкі са студэнтамі ВНУ адбудзецца 2 снежня прыкладна ў той жа час, калі актывісты руху «Студэнты супраць» планавалі правесці марш студэнтаў у Менску.

Другога сьнежня з'явілася паведамленне, што сустрэча Абламейкі са студэнтамі перанесеная на нявызначаны тэрмін. «У сувязі з заклікамі да супрацьпраўных дзеянняў, і распаўсюджвання інфармацыяй пра магчымыя правакацыі, у мэтах забеспячэння бяспекі студэнтаў БДУ сустрэча рэктара БДУ акадэміка Сяргея Абламейкі са студэнтамі пераносіцца», - гаварылася на сайце ВНУ.

Адказваючы на пытанне, чаму з сайта БДУ выдаленая вышэйпералічаная інфармацыя, начальніца прэс-службы ВНУ Алена Марцулевіч паведаміла, што гэтыя навіны страцілі актуальнасць.

«У нас ёсць іншыя навіны. Мы заўсёды пры з'яўленні больш цікавай навіны мяняем паведамленні на галоўных навінах», - сказала яна. Адказваючы на пытанне, чаму менавіта гэтая інфармацыя выдаленая з архіву, а іншая за тыя ж даты захавана, Марцулевіч сказала, што «яна не выдаленая, проста не бачная на сайце».

Нагадаем, удзень 2 снежня ля сталічнай плошчы Незалежнасці прайшоў марш «Любові і справядлівасць», арганізаваны рухам «Студэнты супраць». Сваёй акцыяй студэнты хацелі дамагчыся ад кіраўніцтва БДУ «скасавання платных пераздач і адпрацовак», «спынення ціску на студэнтаў», «роспуску Асамблеі БДУ і стварэння новага органа студэнцкага самакіравання».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках