19 красавiка 2024, Пятніца, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі перад выбарам: сысці з рынкаў або аб'яднацца

50
Прадпрымальнікі перад выбарам: сысці з рынкаў або аб'яднацца

Прадстаўнікам малога бізнэсу давядзецца альбо сысці з рынку, альбо аб'яднацца, каб выжыць.

Такое меркаванне выказалі БелаПАН прадпрымальнікі, якія прысутнічалі 17 сакавіка на нарадзе аб пытаннях рэгулявання і развіцця асобных тыпаў прадпрымальніцкай дзейнасці з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.

Як распавяла ўдзельніца сустрэчы Іна Аляксеенка - ІП, якая гандлюе ў цэнтры «Экспабел», на нарадзе прагучала прапанова пакінуць прадпрымальнікам магчымасць гандляваць без дакументаў, але пры гэтым паэтапна павялічваць падатковую нагрузку для ІП.

«Сёння мы плацім падвоены адзіны падатак і падвоены ПДВ, затым паквартальна каэфіцыент будзе павялічвацца на 0,5. Да 1 студзень 2016 атрымаецца каэфіцыент 4», - адзначыла прадпрымальніца.

«Не для ўсіх гэта будзе добра, - дадала яна. - Дробнаму бізнэсу, у каго па адным пункце памерам тры-чатыры квадратныя метры, выжыць будзе складана. Шмат хто закрыецца, але іншага выйсця на сённяшні дзень няма».

Аднак Іна Аляксеенка досыць пазітыўна ацаніла вынікі сустрэчы. «Мы чакаем, што пасля сустрэчы з Лукашэнкам умовы працы палегчаць, бо да яго ўмяшання мы віселі над прорвай. Лукашэнка прыпыніў дзеянне ўказу №48 аб штрафных санкцыях, дзякуючы яму нам дазволілі продаж рэшткаў тавару без дакументаў да 1 студзеня 2016», - адзначыла прадпрымальніца.

У сваю чаргу старшыня рады рынку з Маладзечна Тамара Багачова выказала меркаванне, што «дзевяцімесячны перапынаак толькі часткова развязвае праблемы» малога бізнэсу. Прадпрымальнікі, у якіх «зусім мала тавару і няма грошай, закрыюцца», у той час як «частка сыдзе на іншую працу, а некаторыя, цалкам магчыма, аб'яднаюць свае сродкі і будуць працаваць разам», выказала здагадку яна.

Са слоў Багачовай, прадстаўнікі буйнога бізнэсу на сустрэчы былі супраць таго, каб ІП далі чарговую адтэрміноўку для распродажу тавараў без суправаджальных дакументаў. «Але мы змаглі давесці, што ў нас з буйным бізнэсам няма роўных абарачальных сродкаў, што дробны бізнэс шырока прадстаўлены на перыферыі, дзе сёння ўсе знаходзяцца ў цяжкіх умовах выжывання», - распавяла ІП.

Багачова таксама паведаміла, што распавяла Лукашэнку аб нізкай канкурэнтаздольнасці беларускага тавару з імпартным у дызайне і кошце. Напрыклад, у Маскве паліто беларускага прадпрыемства «Элема» каштуе танней, чым у Беларусі.

«Прынамсі з'явілася надзея, што на 1 красавіка ў прадпрымальнікаў будзе праца, - падкрэсліла Багачова, ацэньваючы вынікі нарады. - Мы тым часам падумаем, што трэба рабіць далей. Яшчэ трэба разабрацца з сертыфікатамі – гэтую пастанову трэба пераглядаць, каб мы маглі атрымліваць гэтыя дакументы ў Расеі».

Прадстаўнікі буйнога бізнэсу на сустрэчы з Лукашэнкам казалі аб патрэбе пераходу да цывілізаванагаа гандлю. Так, старшыня рады дырэктараў ТАА «Тытунь-інвест» Павел Тапузідзіс заявіў:

«Адзінае, што можа кіраваць працэсамі ў гандлі, - гэта канкурэнцыя». «Не павінна быць розных сістэм гандлю. Павінны быць цывілізаваныя метады гандлю, ва ўсіх павінны быць дакументы. Роўныя ўмовы для ўсіх, і яны павінны дзейнічаць як мага раней», - сказаў ён.

Алігарх адзначыў, што трэба даваць і нейкія паслабленні. «Можа быць, лепш менш падаткаў з ІП узяць, але прывучыць іх гандляваць правільна», - сказаў Тапузідзіс.

На ягоную думку, трэба пакінуць указ Лукашэнкі №222 у дзеянні, каб усе гандлявалі з дакументамі (паводле гэтага ўказу з 1 сакавіка 2015 ІП павінны рэалізоўваць увесь тавар з суправаджальнымі дакументамі).

«Падатковыя павелічэнні больш небяспечныя. Не разумею, чаму ІП супраць гэтага не пратэстуюць», - адзначыў алігарх. Тапузідзіс падкрэсліў, што адзіная выснова, якая гэта тлумачыць - вялікая маржа на прадаваных без дакументаў таварах.

Яшчэ адзін прадстаўнік буйнога бізнэсу, гендырэктар ТАА СП «Санта Імпэкс Брэст» Аляксандр Машэнскі мяркуе: дзяржава павінна ўстанавіць правілы гульні, а бізнэс, зыходзячы з іх - ладзіць сваю стратэгію.

«Прадпрымальніцтва паступова выштурхваюць на цывілізаваныя рэйкі працы. Для прадпрымальніцтва важна з шэрай плоскасці пераходзіць у белую», - сказаў ён.

Як паведамлялася раней, паводле вынікаў нарады малы бізнэс атрымаў магчымасць да 1 студзеня 2016 рэалізоўваць тавары легпрама, увезеныя з краін Мытнага саюза, без суправаджальных дакументаў. З пачатку 2016 ніякіх адступленняў больш не будзе, папярэдзіў Лукашэнка. Ён заклікаў ІП не чакаць канца года, а пачынаць ужо цяпер пераходзіць на працу з дакументамі.

«Урад хацеў больш жорсткі варыянт указу, але мы вас пачулі. Нам не трэба вас эканамічна забіваць. Хочам вас прывесці да цывілізаванага рынку», - заявіў Лукашэнка.

Ён таксама заклікаў прадпрымальнікаў «не звязваць свае інтарэсы з палітыкай».

«Заўсёды папярэджваў, што калі вы блытаеце грошы і палітыку, то там ужо не закон бізнэсу, а законы палітыкі. Але я маю на ўвазе, каб вы, прадпрымальнікі, не думалі, што напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў Лукашэнка падумаў: а) з вамі сустрэцца і б) баіцца вашых пратэстных настрояў», - заявіў Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што прыйшоў да прадпрымальнікаў, бо «не хоча іх пакрыўдзіць».

«Сёння трэба выходзіць на нармальны празрысты бізнэс, каб вы працавалі на роўных умовах з тым жа Машэнскім і Тапузідзісам. Галоўнае - гэта канкурэнцыя ў роўных умовах. Вы мяне заўсёды да гэтага схілялі. Усе дзейнічаюць у роўных умовах, і ніхто ні на каго не крыўдзіцца. А то ў нас адны працуюць нармальна, іншыя (як гэтыя ІП) працуюць невядома як. Мы стварылі няроўныя ўмовы функцыянавання для адных і тых жа суб'ектаў гаспадарання і такім чынам ўзаконілі кантрабанду», - заявіў дыктатар.

Пры гэтым ён запэўніў, што крыўдзіць ІП дзяржава не збіраецца. Нікому не трэба, каб адначасова 20 тысяч чалавек (прыкладна столькі ІП цяпер не маюць сертыфікатаў на рэшткі тавару легпрама) засталіся без працы, заявіў Лукашэнка.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках