Спадарожнік паказаў наступствы ўдару ЗСУ па Ozon у Амску
2- 29.10.2026, 22:27
- 1,426
Беспілотнікі праляцелі больш за 2500 км.
Складскі комплекс Ozon у расійскім Амску часткова выгарэў пасля «візіту» украінскіх беспілотнікаў FP-1.
Пра гэта паведамляе кампанія Fire Point.
Адлегласць ад мяжы з Украінай, якую пераадолелі ўдарныя дроны, перавышае 2 500 км.
«Пасля візіту FP-1 складскі комплекс OZON у Амску, на наш погляд, стаў выглядаць заўважна лепш», — гаворыцца ў заяве.
На апублікаваным здымку выразна бачна, што значная частка расійскага комплексу згарэла дашчэнту.
