Лідар апазіцыі Марыя Мачада распавяла, калі ў Венесуэле могуць адбыцца выбары
- 29.10.2026, 22:13
Пытанне пераходу ўлады прасоўваецца.
Амерыканскі бок выступіў з прапановай аб правядзенні выбараў у Венесуэле ў 2027 годзе. Пра гэта заявіла лідар венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада, перадае агенцтва EFE.
«Мая прысутнасць у Венесуэле сведчыць, што пытанне пераходу ўлады прасоўваецца», — сказала яна.
Мачада падзякавала дзяржаўнаму сакратару ЗША Марку Рубіо і прэзідэнту ЗША Дональду Трампу за іх аперацыю ў студзені гэтага года, у ходзе якой амерыканскія вайскоўцы вывезлі з Венесуэлы дыктатара краіны Нікаласа Мадуры і яго жонку Сілію Фларэс.
Да гэтага ўпаўнаважаная прэзідэнтам Дэльсі Радрыгес заявіла, што ўрад гарантуе удзел усіх палітычных сіл у жыцці краіны.