Выбары ў Ізраілі: падлічана 100% галасоў
- 29.10.2026, 21:45
- 3,382
Лідзіруе партыя «Лікуд».
Партыя «Лікуд» прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху лідзіруе на выбарах у Кнэсэт — аднапалатны парламент краіны — пасля падліку 100% галасоў, атрымлівае 27 месцаў, паведамляе Times of Israel.
Блок прыхільнікаў Нетаньяху атрымлівае 53 месцы, апазіцыя — 48, пераважна арабскія партыі «Аб'яднаны спіс» і РААМ разам атрымліваюць 19 месцаў (у цяперашнім складзе Кнэсэта яны займаюць 16 месцаў).
Такім чынам, ніводны з асноўных блокаў пакуль не атрымлівае неабходнай для парламенцкай большасці колькасці — 61 месца.
Партыя «Яшар» атрымлівае 22 месцы, «Беяхад» — 12. 11 мандатаў атрымлівае «Аб'яднаны спіс», 8 — РААМ і «Дэмакраты», па 7 — «Наш дом Ізраіль», «Аб'яднаны юдаізм Торы» і «Оцма Йехудіт», па 6 — «Рэлігійны сіанізм» і ШАС.