13 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За паўгода ў Беларусі прайшоў 21 суд над журналістамі

3

Агульная сума штрафаў перавысіла 100 мільёнаў рублёў.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Улёткі з напамінам пра пераслед журналістаў у нашай краіне з'явіліся на вуліцах Менска. «У 2015 годзе журналістаў у Беларусі судзілі ўжо 21 раз... Хопіць!» - напісана на іх.

«Нагадаем, што пераслед незалежных журналістаў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі ў гэтым годзе атрымаў ужо маштабы кампаніі. Суддзі па міліцэйскіх пратаколах ужо 21 раз судзілі журналістаў з розных рэгіёнаў краіны, а агульная сума штрафаў перавысіла 100 мільёнаў рублёў», - гаворыцца ў паведамленні.

На гэты момант адміністрацыйныя працэсы паводле артыкула 22.9 КаАП распачатыя супраць Алеся Леўчука, Таццяны Смоткінай і Дзмітрыя Лупача. Судзіць апошніх будуць 9 і 10 ліпеня ў Глыбокім.

ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА БАЖ
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках