17 траўня 2024, Пятніца, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны бізнэсовец Уладзімір Япрынцаў?

37
Арыштаваны бізнэсовец Уладзімір Япрынцаў?
Уладзімір Япрынцаў

Інфармацыю аб арышце аднаго з саўладальнікаў холдынгу «Трайпл» Уладзіміра Япрынцава перадаюць СМІ са спасылкай на крыніцы ў сілавых структурах.

Як паведаміў сайт «Беларускі партызан», Уладзіміра Япрынцава нібыта арыштавалі ў Менску, адразу пасля яго вяртання з Масквы.

Ніякіх падрабязнасцяў крымінальнай справа супраць партнёра Юрыя Чыжа пакуль няма. Сілавыя структуры Беларусі ніякіх каментароў не даюць.

Тэлефон Уладзіміра Япрынцава не адказвае. Немагчыма датэлефанавацца і да ягоных памочнікаў.

Нагадаем, што бізнэсовец Япрынцаў таксама 3-разовы чэмпіён свету ў самба, 3-разовы чэмпіён Еўропы ў самба, уладальнік Кубка свету і нават доктар філасофскіх навук. Ён віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай асацыяцыі самба, старшыня Беларускай федэрацыі самба і Беларускай федэрацыі дзюдо. Чэмпіён свету ў самба сярод ветэранаў.

Пад эгідай Беларускай федэрацыі самба і дзюдо і пры фінансавай дапамозе «Трайпла» ў Беларусі пастаянна праходзяць турніры змагароў, куды прыязджаюць знакамітыя спартоўцы і ветэраны барацьбы.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках