Грыбаўскайтэ: Асцярогі Літвы з нагоды БелАЭС - абгрунтаваныя
13- 26.07.2016, 15:18
- 12,293
Літва разам з міжнароднай супольнасцю пастараецца перашкодзіць дзейнасці Астравецкай АЭС.
Інцыдэнты, якія паўтараюцца на Беларускай АЭС, якая будуецца недалёка ад Літвы, паказваюць, што асцярогі Літвы з нагоды бяспекі гэтай станцыі абгрунтаваныя, заявіла ў аўторак літоўская прэзідэнтка Даля Грыбаўскайтэ пасля паведамленняў у СМІ аб чарговым магчымым інцыдэнце.
«Беларусь сыходзіць ад адказаў на пытанні пра бяспеку, не жадае пусціць назіральнікаў, і гэта выклікае ў нас устурбаванасць увесь час», - сказала прэзідэнт.
«Паўторныя адзін за адным аварыйныя выпадкі паказваюць, што нашы асцярогі былі абгрунтаваныя, і таму Літва і надалей будзе імкнуцца разам з міжнароднай супольнасцю паўплываць, каб патрабаванні да бяспекі былі гарантавана забяспечаныя», - дадала Грыбаўскайтэ.
Са слоў прэзідэнткі Літвы, калі Беларусь не прыме захады для гарантавання міжнародных стандартаў бяспекі, то Літва разам з міжнароднай супольнасцю пастараецца перашкодзіць яе дзейнасці, піша ru.delfi.lt.
«Міжнародная супольнасць будзе заахвочваць і прадаўжаць ціск на ўлады Беларусі з тым, каб АЭС была максімальна бяспечнай і адпавядала міжнародным стандартам бяспекі, а калі не, то мы з Еўрапейскім звязам будзем шукаць захады, каб не дазволіць гэтай небяспечнай, калі яна такой застанецца, АЭС дзейнічаць», - сказала Грыбаўскайтэ.
Нагадаем, учора стала вядома, што 10 ліпеня, пры правядзенні выпрабаванняў абсталявання рэактара адбылося падзенне з 2-4-метровай вышыні агрэгата вагой 330 тон, месца здарэння абгароджанае, знаходзіцца пад наглядам і асаблівай аховай.
Пасольства Рэспублікі Беларусь у Вільні інфармавала, што «інфармацыя, якая з'явілася ў СМІ аб магчымым інцыдэнце на Беларускай АЭС, цяпер вывучаецца, пасля чаго беларускі бок неадкладна даў каментар».
Прадстаўнікі ўрада Літвы сказалі, што пакуль не маюць інфармацыі аб магчымым інцыдэнце.