25 красавiка 2024, Чацвер, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

19-гадовы беларус сенсацыйна выйшаў у паўфінал ЧЕ на 100 м батэрфляем

3
19-гадовы беларус сенсацыйна выйшаў у паўфінал ЧЕ на 100 м батэрфляем
РЫГОР ПЯКАРСКІ

Неймаверны прагрэс прадэманстраваў магілёўскі плывец Рыгор Пякарскі на чэмпіянаце Еўропы, прыбраўшы з асабістага выніку амаль 2 секунды.

Паводле вынікаў ранішніх заплываў на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем беларускі юніёр Рыгор Пякарскі паказаў трэці час кваліфікацыі сярод 58 удзельнікаў - 50,57. Гэта ўсяго на 0,1 секунды горш еўрапейскага юніёрскага рэкорду і амаль на дзве секунды лепш за ранейшае дасягненне Пякарскага (52,31, паказаныя месяц таму ў Рызе), паведамляе «Прессбол».

Раней з міжнародных дасягненняў Пякарскага можна было адзначыць хіба што 10-е месца на юніёрскім ЧЕ-2016 на дыстанцыі 50 м (23,00).

Яго старэйшыя таварышы па камандзе Яўген Цуркін і Ягор Дадола не змаглі прабіцца ў лік 16 наймацнейшых: у Цуркіна 17-е месца (51,34), у Дадолева - 19-е (51,53).

Як стала вядома пазней, Цуркін усё ж прабіўся ў склад паўфіналу праз адмову аднаго з вышэйстаячых спаборнікаў. Паўфіналы пройдуць сёння ўвечары, пачатак стометроўкі батэрфляем а 20.00 паводле беларускага часу.

НАЙЛЕПШЫ БЕЛАРУСКІЯ ЮНІЁРЫ 2016 РЫГОР ПЯКАРСКІ
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках