20 красавiка 2024, Субота, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гандаль з рук»: За год колькасць штрафаў павялічылася ўдвая

26
«Гандаль з рук»: За год колькасць штрафаў павялічылася ўдвая

Бабулі на міні-рынках даўно не даюць спакою Шорцу.

Ва ўпраўленні гандлю і паслуг Менгарвыканкама распавялі пра колькасць пратаколаў за нелегальны гандаль.

За 11 месяцаў гэтага года ў Менску склалі 1642 пратаколы за нелегальны гандаль - гэта ўдвая больш у параўнанні з такім жа перыядам летась, паведамляе «Белсат».

Адказнасць за такое парушэнне прадугледжвае арт. 12.17 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі. Адметна тое, што летась большасць пратаколаў складалі паводле часткі 8 артыкула, якая прадугледжвае штрафы да 8 базавых велічынь, сёлета ж большасць пратаколаў склалі па частцы 10, згодна з якой штраф складае ад 5 да 50 базавых велічынь.

Як адзначае інфармацыйны партал «Минск-Новости», за нелегальных гандляроў штрафуюць і менскія суб'екты гаспадарання, на тэрыторыі якіх адбываецца гандаль.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках