31 жнiўня 2026, панядзелак, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ашчада або бяспека: Які выбар робяць беларусы на шынамантажы

17
Ашчада або бяспека: Які выбар робяць беларусы на шынамантажы
ФОто: tut.by

Аўтамабілі прэміюм-класа на «лысай» гуме - не дзіва ў нашай краіне.

Пункт аб абавязковым выкарыстанні зімовай гумы ў перыяд з 1 снежня да 1 сакавіка з'явіўся ў ПДР Беларусі ў 2014 годзе. Ці змянілася свядомасць беларускіх аўтамабілістаў за тры гады? І дзеля чаго «пераабуваюцца» аўтамабілісты: дзеля ўласнай бяспекі або дзеля бяспекі свайго партманета? Tut.by абышоў некалькі стаянак і спраўдзіў, ці ўсё паспелі падрыхтаваць аўто да слізготы і снегападаў.

ФОто: tut.by

Журналісты правялі невялікае даследаванне: абышлі некалькі вялікіх стаянак ля гандлёвых цэнтраў і здзівіліся - амаль усе аўто ўжо паважна пераабуліся ў зімовую ці ўсесэзонную гуму.

Зазірнулі на некалькі майстэрняў - цішыня. Майстры з задавальненнем глядзелі на нас як на патэнцыйных кліентаў. На жаль майстроў, і мы паспелі пераабуцца.

- Ажыятажу ніякага няма. Толькі неабачлівы кіроўца не пераабуў самаход задоўга да 1 снежня. Няма ўжо чэргаў, як раней. Некаторыя прывозяць старую гуму, што ўжо ад’ездзіла зіму альбо дзве. Такіх людзей шмат.

А вось тых, хто ўсё яшчэ рызыкуе ездзіць на летняй гуме, на паркоўцы знайшлося няшмат. І гэта не можа не радаваць!

ФОто: tut.by

Выпала знайсці і класічны прыклад ашчады. Porsche Cayenne Turbo, у якога спераду была ўсталяваная новая гума, ззаду - моцна спрацаваная. І, вядома, летняя. Калі «Белшына» асвоіць выраб шын памерам R19, гэта стане святам для аматараў ужыванага «прэміюма».

«Амаль усе ўжо пераабуліся»

Што адбываецца на рынку, нам распавялі ў адной з вялікіх крам для продажу шын.

- Сітуацыя апошніх двух гадоў паказальна добрая. Людзі сталі зарання клапаціцца аб тым, каб купіць зімовыя шыны. Шмат хто купляе іх яшчэ ў жніўні. Гэта разумна, бо ў жніўні ёсць леташнія тавары больш нізкім коштам. У нас асноўныя продажы пачаліся з канца жніўня - пачатку верасня. У верасні 80% продажу склалі зімовыя шыны. Пік попыту прыпаў на першыя замаразкі ў гэтым годзе, апошнія дні кастрычніка - пачатак лістапада. Тэлефоны абрываліся, была велізарная колькасць зваротаў і замоў, - кажа Павел Юхневіч, спецыяліст у працы з кліентамі.

ФОто: tut.by

Самыя папулярныя памеры - базавыя, 195/65 R15 і 205/55 R16. Зазвычай, мінівэны, красовэры, пазадарожнікі пераабуваюцца пазней. Апошнімі, паводле назіранняў спецыяліста, пераабуваюцца ўладальнікі камерцыйнага транспарту.

- Сёлета, на вялікае здзіўленне, у нас шмат разоў вырас продаж шын з гакамі, паводле суб'ектыўных ацэнак, разы ў два-тры. Прычым ці не ва ўсім дыяпазоне памераў. Але гэта тычыцца менавіта нашай крамы, - заўважае Павал.

У іншай вялікай сетцы шынных крам і СТА нам пацвердзілі, што вялікага ажыятажу пад «часіну Х» не назіралася. Большасць аўтааматараў мяняюць шыны зараней. А вось павышанага попыту на шыны з гакамі не было.

Ашчаджаць на замене не варта

Можна сказаць, што пад 1 снежня пераважная большасць аўтаўладальнікаў пераабуваюцца да сэзону. Знайсці аўтамабіль на летніх шынах - праблема. І тут часта сустракаюцца два экстрэмумы. На летніх шынах ездзяць альбо зусім старыя і танныя аўтамабілі, альбо старыя прэміяльныя красовэры.

А вось «эканом-варыянты», калі зімовыя шыны ўсталяваныя толькі на вядучую вось аўтамабіля, усё яшчэ сустракаюцца. Мы ўжо праводзілі эксперымент і высветлілі, да чаго гэта прычыняецца. Нагадаем яшчэ раз: усталяванне зімовых шын на адну вось недапушчальнае.

Больш за тое, нават камбінацыя «гума з гакамі на адной восі і фрыкцыйная для лагоднай зімы на іншай» ужо небяспечная з пункту гледжання кіравальнасці і ўстойлівасці аўтамабіля.

ПДР дазваляюць выкарыстоўваць зімовую гуму з рэшткавай вышынёй малюнка пратэктара 4 мм. Але экспэрты кажуць пра тое, што гэта ўжо крытычная спрацаванасць для зімовай гумы. Усе яе глыбокія шашкі і ламелі не будуць працаваць так, як задумана. Таму адкідайце яшчэ адзін ашчадны варыянт - спрацаваную гуму з пярэдняй восі перакідваць на заднюю. Для раўнамернай амартызацыі рабіце гэта рэгулярна. А потым не шкадуючы выкідвайце і купляйце новы камплект.

ФОто: tut.by

Прадстаўнікі шынных сетак згодныя ў меркаванні, што беларускія аўтааматары найперш клапоцяцца пра сваю бяспеку і масава пераабуваюцца ў зімовыя шыны, не чакаючы 1 снежня. І прадугледжаны штраф за выкарыстанне летняй гумы ўзімку ніяк не ўплывае на гэты выбар.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках