20 траўня 2024, панядзелак, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска прайшла акцыя анархістаў

11
У цэнтры Менска прайшла акцыя анархістаў

Актывісты правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі і заклікалі «паўстаць у абарону сваіх правоў».

«Пакуль у гэтай краіне ёсць людзі, якія пазбаўленыя волі толькі за свае ідэалы, за сваю нязгоду з пануючым гвалтам з боку дзяржавы, са шматлікімі абмежаваннямі, забаронамі і цэнзурай - кожны з нас, дзе б мы не знаходзіліся, не можа адчуваць сябе свабодным, - заявілі «Белсату» актывісты анархісцкага руху. - Цяпер за кратамі знаходзяцца Зміцер Паліенка, Міхаіл Жамчужны, а таксама 32 чалавекі (16 з якіх знаходзяцца за кратамі) абвінавачваюць «у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў».

Са слоў анархістаў, «маўклівыя дазвол і згода - зялёнае святло для дыктатарскага рэжыму, заснаванага на паліцэйскім бязмежжы».

«Мы заклікаем перастаць быць пакорлівымі ценямі, што праходзяць побач з выклікамі сучаснасці», - заявілі актывісты.

Удзельнікі акцыі заклікалі праявіць «салідарнасць з тымі, хто пацярпеў за свае перакананні».

Акцыя была прымеркаваная да дня нараджэння палітвязня Змітра Паліенкі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках