29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы падказалі, як трэба спаць, каб высыпацца

7
Навукоўцы падказалі, як трэба спаць, каб высыпацца

Эксперты патлумачылі, як трэба спаць, каб перастаць адчуваць сябе соннымі цягам дня.

Усе людзі спяць па-рознаму. Камусьці дастаткова пяці гадзінаў, а хтосьці і за дзесяць не высыпаецца і потым увесь дзень адчувае дзікую дрымотнасць і заняпад сілаў.

Высветлілася, уся рэч у тым, што спаць трэба ў пэўны час і толькі так можна дамагчыся таго, каб назаўсёды ліквідаваць прыкметы нядосыпу са свайго жыцця, паведамляе hronika.info.

Амерыканскія навукоўцы праводзілі масу даследаванняў, дзе вывучалі рэжым сну ў мужчынаў і жанчынаў розных узростаў. У выніку яны прыходзілі да меркавання, што "належных" васьмі гадзінаў для начнога сну можа быць недастаткова, а для некаторых людзей – гэта ўвогуле празмернасць сну.

Як трэба спаць, каб высыпацца?

Класціся спаць у цёмны час сутак, а прачынацца на світанні. Уся рэч у тым, што гармон сну "мелатанін" выпрацоўваецца ў арганізме чалавека толькі тады, калі на вуліцы цёмна, а калі свеціць сонца – гэтае рэчыва перастае вырабляцца.

Такім чынам, атрымліваецца, што пасля світання чалавек папросту марнуе час у ложку і не высыпаецца за гэты час, а проста збівае свой біялагічны гадзіннік. Тое самае робіцца ўвечары, калі цямнее. Запускаецца выпрацоўка мелатаніну, а чалавек прадаўжае не спаць.

Менавіта з гэтых прычынаў навукоўцы рэкамендуюць класціся спаць, як толькі сцямнее, і прачынацца разам з усходам сонца. Прычым пажадана рабіць так з дня ў дзень, не парушаючы рэжыму. Калі ўжо не атрымліваецца прытрымлівацца такіх рэкамендацыяў, то можна павялічыць часавыя рамкі ўсяго на адну гадзіну і не больш за тое. Гэта значыць, калі світанак адбудзецца а 5-й раніцы, то вы можаце запланаваць абуджэнне на 6 гадзінаў і пры гэтым будзеце адчуваць сябе выспаным, калі ўстанеце з пасцелі.

Засынаць а 17-й – 19-й наўрад ці ў некага атрымаецца, але ўсё ж такі паспрабаваць варта прынамсі для таго, каб пацвердзіць або аспрэчыць высновы навукоўцаў.

Не забывайцеся перад сном выключаць усе электронныя прылады ў спальні і праветрываць памяшканне, тады ўзровень якасці вашага сну прыкметна павялічыцца і вы адчуеце гэта на сабе ўжо на наступны дзень.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках