24 красавiка 2024, Серада, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра рух на частцы дарогі Берасце-Менск-мяжа РФ будзе перацяты

4
Заўтра рух на частцы дарогі Берасце-Менск-мяжа РФ будзе перацяты

Рух будзе перацяты з 17.00 да 19.00

Рух на частцы аўтадарогі Берасце-Менск-мяжа Расеі будзе абмежаваны вечарам 19 студзеня, паведаміла БелТА старшая інспектарка агітацыі і прапаганды аддзела ДАІ Менскага раёна Кацярына Сільчанка.

З 17.00 да 19.00 на 369-м км аўтадарогі Берасце-Менск-мяжа Расейскай Федэрацыі, паблізу павароту на вёску Абчак, запланаваны следчы экспэрымент. Будуць высвятляцца абставіны ДТЗ, што мела месца на гэтым адцінку дарогі. Цягам двух гадзін рух транспартных сродкаў у кірунку мяжы Расеі будзе перацяты.

АІ рэкамендуе ўдзельнікам дарожнага руху прыняць гэтую інфармацыю да ведама і арганізаваць з яе ўлікам сваю паездку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках