17 лiстапада 2023, Пятніца, 6:50
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісар Кінг: Расейскія вайскоўцы выкарыстоўваюць інтэрнэт як новае поле бою

Еўракамісар Кінг: Расейскія вайскоўцы выкарыстоўваюць інтэрнэт як новае поле бою

Еўропа павінна больш актыўна змагацца з дэзінфармацыяй і расейскай прапагандай.

Еўракамісія абвінавачвае расейскі ўрад у мэтанакіраваным распаўсюдзе ў Еўропе дэзінфармацыі, паведамляе DW.

"Наўрад ці існуюць сумневы ў тым, што мы цяпер маем справу з мудрагелістай, умела дырыжаванай і падтрыманай урадам прарасейскай кампаніяй дэзінфармацыі", - указаў еўракамісар бяспекі Джуліян Кінг у сваім артыкуле, апублікаваным у нямецкай газеце Die Welt у суботу, 27 студзеня . "Расейскія вайскоўцы выкарыстоўваюць інтэрнэт як новае поле бою, ужываючы ў якасці зброі фальшывую інфармацыю", - указаў ён.

Еўропа павінна больш актыўна змагацца з дэзінфармацыяй, падкрэсліў еўракамісар. У якасці кіберпагроз ён назваў атакі хакераў, распаўсюджванне кампутарных вірусаў, онлайн-прапаганду тэрарызму, спробы з дапамогай фэйкавых навін маніпуляваць грамадскай думкай і ператварыць адкрытую заходнюю сістэму ў зброю, якая будзе накіраваная на саму ж дэмакратыю.

Еўракамісія, указаў Кінг, ужо распрацавала шэраг праектаў, накіраваных як на падвышэнне кампетэнцыі саміх карыстальнікаў, так і на барацьбу з онлайн-прапагандай нянавісці і тэрарызму.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках