18 верасня 2026, Пятніца, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цімашэнка прапанавала супрацоўнічаць Вакарчуку, Грыцэнку і партыі «Самопоміч»

11
Цімашэнка прапанавала супрацоўнічаць Вакарчуку, Грыцэнку і партыі «Самопоміч»
ЮЛІЯ ЦІМАШЭНКА

Лідарка парламенцкай фракцыі «Батьківщина» сказала, што хацела б «аб'яднаць дэмакратычныя сілы».

2 лістапада лідарка парламенцкай фракцыі «Батьківщина» Юлія Цімашэнка падчас прэс-канферэнцыі ў Львове заявіла пра адкрытасць да супрацоўніцтва з музыкам, грамадскім дзеячам Святаславам Вакарчуком, лідарам партыі «Гражданская позиция» Анатолем Грыцэнкам і партыяй «Самопоміч», паведамляе прэс-служба «Батьківщини».

«Мы гатовыя да супрацоўніцтва з партыяй «Самопоміч», са Святаславам Вакарчуком, калі ён пойдзе ў палітыку, з партыяй Анатоля Грыцэнкі. Мы імкнёмся аб'яднаць у працы на Украіну ўсе дэмакратычныя сілы. Мы імкнёмся стварыць агульную, моцную нацыянальную каманду з правільнай стратэгіяй і з вынікам, які будзе не на паперы, не ў справаздачах, не ў прапагандысцкіх сюжэтах, а так, каб людзі адчулі на ўласным досведзе, што краіна мяняецца», - заявіла яна.

На думку лідаркі «Батьківщини», яе каманда «здабудзе перамогу і на прэзідэнцкіх, і на парламенцкіх выбарах».

Прэзідэнцкія выбары ва Украіне павінны адбыцца 31 сакавіка 2019 года, выбары ў парламент намечаныя на 27 кастрычніка 2019 года.

Паводле апытання, якое з 29 верасня да 16 кастрычніка праводзілі Цэнтр «Сацыяльны маніторынг», Украінскі інстытут сацыяльных даследаванняў імя Аляксандра Ярэменкі і Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялогіі і Сацыялагічнай групы «Рэйтынг», калі б выбары прэзідэнта Украіны праводзіліся на наступным тыдні, то за Цімашэнку прагаласавалі б 13,4% ад агульнай колькасці апытаных і 18,9% ад тых, хто вызначыўся і будзе галасаваць, за Грыцэнку - 7% і 9,9%, за Вакарчука - 4,9% і 7%. Лідара «Самопомочі» Андрэя Садовага ў гэтым рэйтынгу няма.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках