КНДР пагражае аднавіць ядзерную праграму
4- 3.11.2018, 21:54
- 9,105
У Пхеньяне заявілі, што адновяць развіццё ядзернага арсенала, калі ЗША не скасуе санкцыі.
Паўночная Карэя прыстрашыла аднаўленнем развіцця ядзернага арсенала ў выпадку, калі Злучаныя Штаты Амерыкі не скасуюць эканамічныя санкцыі. Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.
Як заявілі ў Міністэрстве замежных спраў КНДР, Пхеньян можа вярнуцца да палітыкі адначасовага стварэння ядзернага арсенала і эканамічнага развіцця.
«ЗША думаюць, што санкцыі і ціск, якія ўвесь час паўтараюцца, прывядуць да дэнуклеарызацыі. Такая думка выклікае толькі смех», - гаворыцца ў заяве паўночнакарэйскага МЗС.
Нагадаем, на сустрэчы ў чэрвені 2018 года дыктатар КНДР Кім Чэн Ын і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісалі дэкларацыю пра гатоўнасць да сумесных дзеянняў па ядзерным раззбраенні Карэйскага паўвострава.
Акрамя таго, ЗША паабяцалі Паўночнай Карэі гарантыі бяспекі.
У траўні КНДР знішчыла свой ядзерны палігон Пхунгэры, падарваўшы яго.