29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дармаеды» - Лукашэнку: Атрымай наш адказ!

37
«Дармаеды» - Лукашэнку: Атрымай наш адказ!

У Берасці невядомыя адказалі кіраўніку ў вершаванай форме.

«Чтоб пополнить свой бюджет, Я придумал вам декрет! Получи-ка наш ответ: Для Урода денег НЕТ!». Улётка з такім надпісам, а таксама з выявай Лукашэнкі і чалавечай далоні, якая паказвае «дулю», з'явілася на ўваходзе ў пад'езд адной са шматпавярховак Берасця.

«Хутчэй за ўсё, незадаволенасць у аўтара ўлёткі выклікаюць знакамітыя дэкрэты кіраўніка Беларусі», - мяркуюць прафсаюзныя актывісты.

- Самі ведаеце хто павінен першым ісці пад суд. Дэкрэт №3, іншыя пастановы нашага кіраўніцтва павінны былі б разглядацца Канстытуцыйным судом, але дзе той суд. Хто туды звернецца? Грамадзяне не могуць, арганізацыі, якія маглі б гэта зрабіць, таксама не могуць, - кажа «Радыё Рацыя» грамадскі актывіст Валянцін Лазарэнкаў.

Убачыў улётку і апублікаваў яе фатаграфію ў інтэрнэце журналіст-фрылансер Аляксандр Ляўчук.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках