29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зянон Пазьняк: Трэба выходзіць з усіх саюзаў з Расеяй

82
Зянон Пазьняк: Трэба выходзіць з усіх саюзаў з Расеяй

Заява Мядзведзева - абраза для ўсіх беларусаў.

Адзін са стваральнікаў Беларускага народнага фронту, адкрывальнік Курапатаў і старшыня КХП БНФ Зянон Пазьняк не бачыць нічога новага ва ўльтыматуме кіраўніка ўрада Расеі Дзмітрыя Мядзведзева. На просьбу «Радыё Свабода» палітык, які цяпер знаходзіцца ў ЗША, пракаментаваў чарговы крызіс у беларуска-расейскіх дачыненнях.

- Гэтая палітыка вядзецца даўно, як толькі прыйшоў Пуцін. Час ад часу, калі ўзнікаюць гандлёвыя спрэчкі ў іх, хто каму вінен, у іх з'яўляюцца такія заявы то з аднаго, то з другога боку. Вядома, заява з боку Мядзведзева - зняважлівая сваёй формай і прапановай. Таму гэта выклікала даволі абуральную рэакцыю ў Беларусі. Натуральна, так і павінна быць.

А па сутнасці я не бачу новага этапу і новага павароту. Яны рыхтуюцца даўно і час ад часу правяраюць, якая будзе рэакцыя на іх прапановы. Як толькі ўзнікне нейкая неабходнасць, і яны адчуюць, што могуць беспакарана увесці войскі, яны гэта зробяць. Таму для Беларусі, калі б гэта быў не Лукашэнка, а быў нармальны ўрад, нармальнае кіраўніцтва, трэба выходзіць з усіх саюзных дамоў, выходзіць з мытнага пагаднення, з АДКБ і пераходзіць на сусветныя кошты. Таму што ўсё адно да гэтага ідзе. І калі пойдуць рэформы, а рэформы тады абавязковыя, то ўсё будзе нармальна.

Але тут пытанне зразумела ў чым. Гэта чалавек, які цяпер чапляецца за ўладу. Калі ён яшчэ пратрымаецца далей, то ён можа наогул патапіць Беларусь. Гэта найбольшая небяспека. Паўтараю, я не думаю, што гэта новы этап з боку Расеі. Гэта рыторыка, якая ўвесь час працягваецца. Палітыка Расеі стратэгічна зразумелая - пры ўсялякіх магчымасцях як мага больш зацягнуць пятлю на шыі Беларусі. Пытанне пастаўлена сур'ёзна. Над ім варта задумацца, бо калі далей будзе працягвацца такая палітыка з боку рэжыму Лукашэнкі, то Беларусі ўсё цяжэй і цяжэй будзе выходзіць з гэтага.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках