10 жнiўня 2026, панядзелак, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларусаў на пошце не прымаюць лісты і пасылкі ва Украіну

16
У беларусаў на пошце не прымаюць лісты і пасылкі ва Украіну

На пошце спасылаюцца на «ўнутранае распараджэнне аб забароне да прыёму любой карэспандэнцыі ва Украіну».

Чытачы паведамляюць tut.by, што ў суботу ўдзень не маглі адправіць лісты і пасылкі ва Украіну. Канверты і скрынкі на пошце не прымалі. «Казалі, прыйшоў нейкі загад», - распавядае мянчанка Ганна.

Са слоў дзяўчыны, у суботу днём яна прыйшла ў паштовае аддзяленне №40 на вуліцы Леаніда Бяды. Хацела купіць два канверты, каб адправіць віншавальныя паштоўкі ва Украіну.

- Аператар папярэдзіла, што зрабіць гэтага я не змагу, - успамінае Ганна. - Нібыта ім прыйшоў нейкі загад не прымаць паштовыя адпраўленні ва Украіну. З чым гэта звязана, не патлумачылі. Толькі сказалі, што карэспандэнцыю, якую атрымалі ад кліентаў для Украіны ўчора, ім цяпер таксама давядзецца вярнуць адпраўнікам.

З такой сітуацыяй сутыкнулася яшчэ адна чытачка з Менска - Ірына.

- Хацела адправіць навагоднюю пасылку ў Кіеў, але на пошце яе не прынялі, - напісала дзяўчына. - Спаслаліся на нейкае ўнутранае распараджэнне пра забарону да прыёму любой карэспандэнцыі ва Украіну. Што адбываецца?

Атрымаць аператыўны каментар у прэс-службе «Белпошты» не ўдалося. У даведцы журналістам паведамілі: «З 21 снежня, на паведамленне Украіны, прыём паштовых адпраўленняў не вядзецца». Аднак бліжэй да вечара сітуацыя выправілася.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках