16 жнiўня 2026, Нядзеля, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Швейцарыі выбралі прэзідэнта

3
У Швейцарыі выбралі прэзідэнта

Прэзідэнт у Швейцарыі абіраецца на адзін год.

Прэзідэнтам Швейцарыі на 2019 г. абраны дзейны міністр фінансаў краіны 68-гадовы Улі Маўрар.

Пра гэта паведамляе liga.net са спасылкай на Basler Zeitung.

Прэзідэнта выбірае Федэральны сход Швейцарыі. Паведамляецца, што кандыдатуру міністра фінансаў падтрымалі 201 з 209 дэпутатаў.

Новы прэзідэнт прыступіць да выканання сваіх абавязкаў 1 студзеня 2019 года. Маўрар ужо другім разам прызначаны прэзідэнтам - ён займаў гэтую пасаду ў 2013 годзе, а са студзеня 2016 года ўзначальвае міністэрства фінансаў Швейцарыі.

Пасада прэзідэнта ў Швейцарыі сімвалічная - ён выконвае прадстаўнічыя функцыі і абіраецца на адзін год.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках