ІААF адмовілася аднаўляць у правах Усерасейскую федэрацыю лёгкай атлетыкі
1- 27.07.2018, 21:12
- 9,905
Расейскія атлеты па-ранейшаму пазбаўлены права ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах.
Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый (ІААF) адмовілася аднаўляць у правах Усерасtйскую федэрацыю лёгкай атлетыкі, піша «Эхо Москвы».
У той жа час міжнародная федэрацыя заўважыла значны прагрэс у працы УФЛА для аднаўлення.
Як заявіў кіраўнік камісіі Рунэ Андэрсан, «яны зрабілі нават больш, чым маглі».
Такім чынам расейскія атлеты па-ранейшаму пазбаўлены права ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах пад эгідай ІААF і могуць спаборнічаць толькі ў нейтральным статусе.