На фасадзе мэрыі Парыжа вывесілі фота Сянцова
- 30.07.2018, 21:40
- 8,525
ФОТА: RFE/RL
Вызваліць ўкраінскага рэжысёра заклікала мэр Парыжа Анн Ідальга.
30 ліпеня на будынку мэрыі Парыжа вывесілі фота ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова, які знаходзіцца ў калоніі расейскага горада Лабытнангі. Аб гэтым паведамляецца на старонцы гурта Save Oleg Sentsov у Facebook. Адзначаецца, што ў акцыі ў падтрымку Сянцова ўзяло ўдзел блізу 200 чалавек, піша «Гордан».
Вызваліць ўкраінскага рэжысёра заклікала мэр Парыжа Анн Ідальга.