2 траўня 2024, Чацвер, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі ўшанавалі памяць Міхася Жызнеўскага

3
У Гомелі ўшанавалі памяць Міхася Жызнеўскага
Фотa: “Радыё Рацыя”

Дзясяткi актывістаў правялі жалобную сустрэчу на могілках ля вёскі Сцяг Працы.

Некалькі дзясяткаў грамадскіх актывістаў руху “Разам”, а таксама прадстаўнікі дэмакратычных структур з Гомеля правялі жалобную сустрэчу на могілках ля вёскі Сцяг Працы, дзе пахаваная сям’я Жызнеўскіх, паведамляе “Радыё Рацыя”.

Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі быў знаёмы з забітым гомельцам:

– Я пазнаёміўся з ім асабіста на Майдане незадоўга да таго, як ён загінуў. Але першае, што кідалася ў вочы, калі ты размаўляў з ім, гэта тое, што гэтаму чалавеку не ўсё роўна. Ён не можа стаяць у баку, калі трэба зрабіць крок наперад.

Фотa: “Радыё Рацыя”

Гомельскі палітык Уладзімір Кацора штогод удзельнічае ў арганізацыі акцый памяці Міхаіла Жызнеўскага:

– Ушаноўваем і будзем ушаноўваць памяць Міхася Жызнеўскага – беларуса, маладога хлопца, які загінуў на Майдане пяць год таму. Мы на гэтым месцы яшчэ і таму, што тут ужо ляжаць ягоныя бацькі Ніна Васільеўна і Міхаіл Пятровіч. І мы аддаём даніну павагі і кажам: “Дзякуй!” – за тое, што такога сына выгадавалі.

Беларус Міхаіл Жызнеўскі загінуў у Кіеве 22 студзеня 2014 года падчас Рэвалюцыі Годнасці ад агнястрэльнага ранення. У 2018 годзе на Вялікдзень сышоў з жыцця ягоны бацька Міхаіл Жызнеўскі-старэйшы, праз некалькі дзён не стала маці Героя Украіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках