22 траўня 2024, Серада, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму вэнэсуэльцы паўсталі

32
Чаму вэнэсуэльцы паўсталі
ФОТО: REUTERS

Вэнэсуэльская гіперінфляцыя ў фотаздымках.

Падзеі ў Вэнэсуэле прыкавалі ўвагу ўсяго свету. Каб нашы чытачы лепш зразумелі сітуацыю ў краіне, мы публікуем артыкул ВВС з лета 2018 года.

Улады Вэнэсуэлы з панядзелка ўвялі шэраг захадаў, накіраваных на барацьбу з наймацнейшым эканамічным крызісам, які ахапіў краіну ў апошнія гады. Адна з галоўных задач - барацьба з гіпэрінфляцыяй, якая, паводле прагнозаў МВФ, пад канец года можа дасягнуць 1 млн адсоткаў.

Адны з ключавых захадаў, якія ўводзіць вэнэсуэльскі ўрад, - гэта мадэрнізацыя нацыянальнай валюты краіны, балівара. Улады наважылі правесці адну з самых маштабных дэнамінацый у сусветнай гісторыі і ўвесці ў абарачэнне так званы суверэнны балівар.

Адзін суверэнны Балівар роўны 100 тысячам "старых" вэнэсуэльскіх балівараў. Такім чынам, афіцыйны абменны курс балівара быў зніжаны на 96%.

На фоне і без таго напружанай атмасферы ў вэнэсуэльскім грамадстве аб'ява Мадуры выклікала дадатковую трывогу ў грамадзян - СМІ паведамляюць, што чэргі ў крамах Каракаса ў канцы тыдня сталі значна большыя, чым звычайна.

Фотакарэспандэнт агенцтва Ройтэрс Карлас Гарсія Роўлінс наважыў навочна прадэманстраваць катастрафічныя маштабы вэнэсуэльскай інфляцыі і паказаць, колькі трэба ўзяць з сабой грошай, каб купіць базавыя штодзённыя прадукты.

Напрыклад, каб купіць курыцу вагой 2,4 кг, вам давядзецца выкласці прыкладна 14,6 млн балівараў (2,2 даляра).

Фото: Carlos Garcia Rawlins/Reuters

Кошт аднаго кілаграма мяса можа даходзіць да 9,5 млн балівараў. Пры гэтым мінімальны заробак у краіне да ўвядзення новай валюты складаў толькі 3 млн балівараў (0,89 даляра).

Фото: Carlos Garcia Rawlins/Reuters

Як чакаецца, пасля ўвядзення новых захадаў мінімальны памер аплаты працы мае дасягнуць 180 млн балівараў (блізу 30 даляраў).

Шмат хто з вэнэсуэльцаў сёння з цяжкасцю можа сабе дазволіць набыць не толькі базавыя прадукты харчавання, але і звычайныя прадметы асабовай гігіены. Напрыклад, гэты брусок мыла каштуе 3,5 млн балівараў, што толькі трохі перасягае суму мінімальнага заробку.

Фото: Carlos Garcia Rawlins/Reuters

Да ўвядзення ў абарачэнне суверэннага балівара самая вялікая грашовая купюра ў краіне мела намінал 100 тысяч балівараў (крыху менш за 0,3 даляра). Адной з прычын дэнамінацыі балівара стала нястача папяровых грошай у краіне.

Цяпер у Вэнэсуэле ўводзяцца банкноты наміналам ад 2 да 500 суверэнных балівараў. Такім чынам, вартасць мінімальнай купюры складае 200 тысяч "старых" балівараў.

Килограмм риса на некоторых рынках Каракаса можно купить за 2,5 млн боливаров
Фото: Carlos Garcia Rawlins/Reuters

Праблема ў тым, што старая сістэма разліку балівараў нейкі час будзе суіснаваць з новай, што можа прычыніцца да блытаніны.

"Я не разумею гэтага пераразліку, улады не патлумачылі, як ён працуе і якія будуць заробкі. Як мы будзем купляць, калі нават не бачылі новых цэннікаў?" - паскардзілася агенцтву Ройтэрс жыхарка горада Сан-Крыстабаля Юрайма Галавіс.

Килограмм моркови до деноминации стоил примерно 3 млн боливаров...
Фото: Carlos Garcia Rawlins/Reuters
...а за килограмм помидоров нужно было выложить уже 5 млн боливаров
Фото: Carlos Garcia Rawlins/Reuters

Раз шмат хто з жыхароў Вэнэсуэлы не мае банкавых картак, ім даводзіцца ўвесь час насіць з сабой вялізныя стосы грошай, нават калі яны выходзяць купіць толькі пачак масла або маргарыну.

Кусок сыра может стоить 7,5 млн боливаров...
Фото: Carlos Garcia Rawlins/Reuters
...а цена пачки самого дешевого маргарина примерно равняется минимальной зарплате.
Фото: Carlos Garcia Rawlins/Reuters

Панядзелак у Вэнэсуэле быў абвешчаны непрацоўным днём. Праз пераход на новую валюту ўсе банкавыя аперацыі ў інтэрнэце былі прыпыненыя на некалькі гадзін.

Нікалас Мадура у сваім "Твітэры" назваў валютную рэформу ў краіне гістарычнай эканамічнай пераменай і паабяцаў дасягнуць стабільнага балансу ў эканоміцы і макраэканоміцы.

У той жа час адзін з лідараў апазіцыі краіны Энрыке Капрылес на сваім сайце ахарактарызаваў зробленыя захады як "фінальны ўдар" па эканоміцы краіны і абвінаваціў Мадуру тым, што ён морыць голадам уласны народ.

Килограмм очень популярной в Венесуэле кукурузной муки может стоить до 2,5 млн боливаров
Фото: Carlos Garcia Rawlins/Reuters
На некоторых рынках Каракаса рулон туалетной бумаги может обойтись покупателю в 2,6 млн боливаров
Фото: Carlos Garcia Rawlins/Reuters
Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках