29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка пра прэс-марафон Зяленскага: Гэта мне вельмі нагадвае прыпавесць пра тры канверты

65
Парашэнка пра прэс-марафон Зяленскага: Гэта мне вельмі нагадвае прыпавесць пра тры канверты
ПЯТРО ПАРАШЭНКА

Экс-прэзідэнт Украіны заклікаў Зяленскага адкрыць другі канверт.

Былы прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што прэс-марафон Уладзіміра Зяленскага выглядае незвычайна і распавёў прытчу пра канверты, паведамляе «Новое время».

«Дастаткова незвычайны фармат. Я думаю, што мала хто меў магчымасць паглядзець ад пачатку да канца. Я меў магчымасць паглядзець некалькі хвілін. Магу сказаць адно: шмат увагі нададзена папярэднікам - амаль трэць часу. І найбольш згадваецца прозвішча пры прэс-канферэнцыі», - сказаў ён.

Са слоў Парашэнкі, прэс-марафон нагадаў яму прытчу.

«Гэта мне вельмі нагадвае прыпавесць пра тры канверты. Калі прыходзіць новы кіраўнік, яму ўручаюць тры канверты. На першым напісана - «валі ўсё на папярэднікаў». На другім напісана - «бяры адказнасць на сябе». Пра трэці я свядома казаць не буду. Уладзімір Аляксандравіч, час адкрываць другі канверт», - сказаў ён.

Парашэнка ўважае, што паўгода - гэта дастаткова, каб даць справаздачу аб тым, што зроблена.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках