20 верасня 2026, Нядзеля, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон адказаў на тэрытарыяльныя прэтэнзіі Трампа

1
Макрон адказаў на тэрытарыяльныя прэтэнзіі Трампа
ЭМАНЮЭЛЬ МАКРОН
ФОТА: GETTY IMAGES

Прэзідэнт Францыі прыбыў на архіпелаг ля ўзбярэжжа Канады.

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў, што астраўная тэрыторыя Сен-П'ер і Мікелон у Атлантычным акіяне з'яўляецца французскай, пасля таго як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп апублікаваў карту, на якой гэты архіпелаг пазначаны сцягам ЗША.

Пра гэта Макрон паведаміў па прыбыцці ў Сен-П'ер, яго цытуе BFMTV.

Макрон падкрэсліў, што гэтая тэрыторыя «французская» і «цесна звязаная з Францыяй», у адказ на карту, апублікаваную Трампам, на якой увесь рэгіён пакрыты сцягам Злучаных Штатаў.

«Мы не будзем гэта паўтараць кожную раніцу толькі таму, што ў людзей узнікаюць дзіўныя думкі або яны выказваюць дзіўныя рэчы», – дадаў французскі прэзідэнт.

Сен-П'ер і Мікелон – гэта былая французская калонія ў Атлантычным акіяне ля ўзбярэжжа Канады. У 2003 годзе архіпелаг атрымаў асаблівы статус заморскай супольнасці Францыі.

У нядзелю Макрон прыме прэм'ер-міністра Канады Марка Карні у Сен-П'еры – гэта першая падобная сустрэча, якая адбудзецца за некалькі кіламетраў ад канадскага ўзбярэжжа.

«Гэта моцны сігнал», – падкрэсліў ён, маючы на ўвазе гандлёвую вайну, якую Трамп развязаў супраць Канады.

У пошуках іншых крыніц паставак нафты на фоне імклівага росту цэн, выкліканага вайной на Блізкім Усходзе, Макрон таксама спадзяецца знайсці альтэрнатыўныя рашэнні ў канадцаў, якія з'яўляюцца буйнымі вытворцамі. У прыватнасці, ён выказаў пажаданне, каб больш (канадскага) звадкаванага газу паступала на атлантычнае ўзбярэжжа, а значыць, і ў Еўропу, і ў больш шырокім кантэксце падкрэсліў новыя «перспектывы супрацоўніцтва» з Канадай.

Карні, са свайго боку, толькі што вярнуўся са Страсбурга, дзе ў чацвер замацаваў істотнае збліжэнне Канады з Еўрапейскім саюзам.

Пасля гэтага прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў увесці «сур'ёзныя мытныя пошліны» супраць ЕС, калі Канада стане асацыяваным членам блока.

У адказ Карні запэўніў, што Канада не паддасца ціску Вашынгтона.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках