20 верасня 2026, Нядзеля, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актрысу з Данецка гадамі пераследуюць за ўкраінскія песні

2
Актрысу з Данецка гадамі пераследуюць за ўкраінскія песні
Вольга Шчэкіна

ФСБ Расіі катавала яе электрычным токам.

Расійскія сілавікі на працягу некалькіх гадоў тэрарызуюць актрысу лялечнага тэатра з акупаванага Данецка Вольгу Шчэкіну.

Маладая жанчына «вінаватая» ў тым, што апублікавала ў Сеціве пару відэаролікаў з украінскімі песнямі. Цяпер яе жыццё ператварылася ў пекла. Падрабязнасці распавяло расійскае незалежнае выданне Astra.

Гісторыя пераследу Шчэкінай пачалася пасля таго, як у красавіку 2023 года яна апублікавала ў сацсетках некалькі відэа пад украінскія песні. Пасля гэтага супраць жанчыны пачалося цькуванне з боку акупантаў.

У канцы мая 2023 года Шчэкіну затрымалі і прымусілі запісаць відэа з выбачэннямі. Аднак гэта не ўратавала дзяўчыну. У жніўні акупацыйны «суд» аштрафаваў яе на 77 тысяч рублёў, абвінаваціўшы ў «закліках да сепаратызму» і «дэмонстрацыі забароненай сімволікі».

У чэрвені 2024 года Шчэкіну зноў затрымалі. На гэты раз падставай стала відэа з наступствамі ўдару Украіны па будынку ФСБ у Данецку. Расіяне сцвярджаюць, што яна нібыта перадала ролік украінскаму рэсурсу.

Супрацоўнікі ФСБ збілі і катавалі яе электрычным токам у ўласнай кватэры. Расійскія сілавікі таксама спрабавалі схіліць жанчыну да супрацоўніцтва і пагражалі крымінальнай справай аб дзяржаўнай здрадзе. Пасля гэтага супраць яе некалькі разоў узбуджалі адміністрацыйныя справы, у тым ліку за «дробнае хуліганства» і «парушэнне каменданцкай гадзіны».

Восенню 2025 года Шчэкіну затрымалі на пункце прапуску, калі яна спрабавала выехаць з акупаванай тэрыторыі. Пасля гэтага яе адправілі ў пункт часовага размяшчэння ў Таганрогу. Цяпер пераслед працягнуўся ўжо ў расійскім Растове.

7 верасня жанчыну затрымалі на вуліцы, адабралі тэлефон і асабістыя рэчы і змясцілі ў спецпрыёмнік па справе аб «дробным хуліганстве». Супраць яе расіяне выкарыстоўваюць так званыя «карусельныя арышты» — дзяўчыну па крузе арыштоўваюць адразу пасля выхаду са спецпрыёмніка.

Паводле апошніх звестак, Шчэкіну зноў вывезлі ў акупаваны Данецк, пасля чаго зноў перавезлі ў Растоў. Цяпер пасля аплаты штрафу ёй удалося выйсці на волю. Аднак ёсць верагоднасць, што гэта не канец і цькуванне маладой жанчыны працягнецца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках