У Беларусі — ўспышка ВРВІ, якія перарастаюць у пнеўманіі
2- 20.09.2026, 11:51
- 2,062
Ёсць і атыповыя ўзбуджальнікі.
У Беларусі расце колькасць гаспіталізацый з ВРВІ, прычым фіксуюцца цяжкія рэспіраторныя інфекцыі, якія перарастаюць у пнеўманіі. Ёсць і так званыя атыповыя ўзбуджальнікі — Mycoplasma pneumoniae і Chlamydia pneumoniae.
Пра гэта расказаў Святаслаў Вельгін з Мінскай гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы. Доктар кажа, што рост захворвальнасці супаў з пачаткам навучальнага года.
Праўда, грып пакуль не рэгіструюць — сезон пачнецца пазней. Спецыялісты мяркуюць, што сярод вірусаў грыпу А сёлета будзе пераважаць H1N1. Ён лягчэй пранікае ў ніжнія дыхальныя шляхі, і на яго фоне хутчэй далучаецца бактэрыяльная інфекцыя. Але гэта не азначае, што захворванне абавязкова будзе працякаць у цяжкай форме.