25 красавiка 2024, Чацвер, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КХП-БНФ падала заяўку на правядзенне традыцыйнага шэсця на «Дзяды»

4
КХП-БНФ падала заяўку на правядзенне традыцыйнага шэсця на «Дзяды»

Алесь Чахольскі паведаміў, што акцыя «адбудзецца нягледзячы ні на што».

Кансерватыўна-хрысціянская партыя - БНФ падала заяўку на правядзенне 3 лістапада ў Менску традыцыйнага шэсця і мітынгу ў месцы масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты з нагоды дня памінання продкаў «Дзяды», паведамляюць naviny.by са спасылкай на БелаПАН.

13 кастрычніка ў Менску адказны сакратар КХП-БНФ і кіраўнік грамадскай дырэкцыі народнага мемарыялу Курапаты Алесь Чахольскі на сустрэчы з прадстаўнікамі сталічных і рэгіянальных ініцыятываў у мемарыялізацыі месцаў масавага знішчэння часоў сталінізму паведаміў, што акцыя «адбудзецца нягледзячы ні на што».

«Мы не можам здаць гэтае мерапрыемства. Плата, не плата (дзяржаўным службам за наданне паслуг падчас масавага мерапрыемства. - БелаПАН) - гэта іншая тэма», - падкрэсліў ён.

Чахольскі прапанаваў прадстаўнікам рэгіянальных ініцыятываў сабраць сваіх актывістаў і далучыцца да менскай акцыі на «Дзяды» з плакатамі, на якіх былі б указаныя назвы месцаў масавых расстрэлаў, мемарыялізацыяй якіх яны займаюцца. Такім чынам, на ягоную думку, будзе паказана, «што прыязджаюць людзі з усёй Беларусі і колькі такіх месцаў у краіне».

Заяўку на правядзенне традыцыйнага шэсця і мітынгу ў Лошыцкім яры ў памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій актывісты КХП-БНФ пакуль не падавалі. «Нам важна ў першую чаргу правесці «Дзяды» ў Курапатах. Акрамя таго, у Лошыцкім яры можа быць іншы фармат», - сказаў адказны сакратар партыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках