23 красавiка 2024, aўторак, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліга чэмпіёнаў: «Юнацтва» па булітах саступіла фінскаму «Пелікансу»

4
Ліга чэмпіёнаў: «Юнацтва» па булітах саступіла фінскаму «Пелікансу»

Менчукі яшчэ могуць выйсці ў плэй-оф турніру.

У заключным матчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў «Юнацтва» дома саступіла па булітах «Пелікансу» - 2:3.

Ліга чэмпіёнаў. Група D

ЮНАЦТВА - ПЕЛІКАНС - 2:3 Б (0:1, 2:1, 0:0, 0:0, 0:3)

Юнацтва: І.Брыкун (Шелепнеў); Нагачоў - Антонаў (к), Калгоцін - Мальцаў - Цыганаў; Герашчанка - Міцкевіч, Парфеявец - Кулакоў - Лапачук; Леснікоў - Казакевіч, Аносаў - Дрозд - Стэфановіч; Дзюкаў - Шчэчын, Гайнетдзінаў - К. Брыкун - Чэрнікаў.

ПЕЛІКАНС: Толванен (Патрыкайнен); Варабей - Пьетроніра, Лахцінен - Тайвола - Ніемінен; Шчамераў - Ек, Сааралайнен - Мустанен - Танус; Кінунен - Пюненен, Хэйно - Вартыяйнен - Мерэля; Саланен - Хямяляйнен - Хаартанен, Уйманен.

Шайбы: 0:1 - Мустанен (Танус, Лахцінен, 0.55). 0:2 - Саареэлайнен (Мустанен, Ек, 20.47). 1:2 - Міцкевіч (Леснікоў, Лапачук, 28.40). 2:2 - Нагачоў (Цыганаў, Мальцаў, 29.21-бол.). 2:3 - Лахцінен (пераможны буліт).

Менчукі могуць выйсці ў плэй-оф нават у выпадку паразы ад «Пеліканс» ў авертайме ці па булітах. Але для гэтага трэба будзе, каб «Лазана» перамагала «Тршынец» у асноўны час.

Параза ў асноўны час з любым лікам пазбавіла б «Юнацтва» шанцаў на плэй-оф.

Турнірнае становішча ў групе «D»: Лазана - 9 балаў (5 матчаў), Юнацтва - 9 (6), Тршынец - 8 (5), Пеліканс - 7 (6).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках