18 лiстапада 2019, панядзелак, 15:38
Дзень другі
Рубрыкі

Пампея: Я вітаю адмову Таранціна перарабляць яго фільм пад цэнзуру Кітая

3
Пампея: Я вітаю адмову Таранціна перарабляць яго фільм пад цэнзуру Кітая

Дзяржсакратар ЗША заявіў, што неад'емныя правы, такія як свабода слова, не павінны прадавацца.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампея вітаў адмову рэжысёра Квенціна Таранціна не перарабляць фільм «Аднойчы ў... Галівудзе» пасля пераносу яго пракату ў Кітаі, паведамляе РБК.

«Я вітаю адмову Квенціна Таранціна перарабляць яго фільм пад цэнзуру Кітая. Неад'емныя правы, такія як свабода слова, не павінны прадавацца», - напісаў Пампея на сваёй старонцы ў Twitter.

18 кастрычніка The Hollywood Reporter са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сітуацыяй, паведаміў, што Таранціна не будзе ўносіць змены ў «Аднойчы ў... Галівудзе», пасля таго як кітайскія рэгулятары прыбралі яго фільм з графіка пракату за тыдзень да яго выхаду ў Кітаі 25 кастрычніка.

Раней THR і Variety, спасылаючыся на крыніцы, пісалі, што ўлады Кітая адклалі выхад «Аднойчы ў... Галівудзе» на нявызначаны тэрмін. Паводле звестак выданняў, падставай для гэтага стаў зварот дачкі акцёра Бруса Лі Шэнан да Нацыянальнай адміністрацыі кінематаграфіі Кітая. Ёй не спадабаўся выгляд яе бацькі, прадстаўлены ў фільме, пасля чаго Лі папрасіла ўнесці ў карціну Таранціна змены.