22 траўня 2026, Пятніца, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ЗША Берні Сандэрс шпіталізаваны

3
Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ЗША Берні Сандэрс шпіталізаваны
БЭРН САНДЭРС

Сандэрс уваходзіць у тройку папулярных патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі.

Сенатар Берні Сандэрс, які ўдзельнічае ў кампаніі па вылучэнні сваёй кандыдатуры на пасаду прэзідэнта ЗША ў 2020 годзе, шпіталізаваны ў аўторак з болямі ў грудзях, паведамляе «Голос Америки». У 78-гадовага палітыка выявілі закаркаванне артэрыі.

Незалежны сенатар ад штата Вермонт - найстарэйшы з кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ЗША. Яго перадвыбарная кампанія прыпыненая, на працягу найбліжэйшых дзён скасаваныя ўсе яго перадвыбарчыя выступы, - заявіў старшы дарадца перадвыбарнай кампаніі Сандэрса Джэф Уівер. Яму зробленая аперацыя стэнціраванне - устаноўка ўнутр артэрыі двух каркасаў, якія забяспечваюць праходнасць сасуда.

Сандэрс уваходзіць у тройку самых папулярных патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі. Паводле звестак сайта RealClearPolitics, ён займае трэцяе месца па папулярнасці сярод кандыдатаў ад дэмакратаў, з сярэднім рэйтынгам 16,7. Перад ім - былы віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і сенатарка ад Масачусеца Элізабэт Уорэн.

Нягледзячы на ўзрост палітыка, яго апаненты пакуль яшчэ не задавалі ў дэбатах пытанне пра стан яго здароўя, хоць з гэтым сутыкаўся Байдэн, які на два гады яго маладзейшы, адзначае выданне Politico. У верасні ён страчваў голас, але яго памагатыя заяўлялі, што ён адчувае сябе добра.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках