Учора ў Беларусі быў усталяваны тэмпературны рэкорд года
- 22.05.2026, 17:26
Да абсалютнага рэкорду за ўсю гісторыю не хапіла зусім крыху.
Учорашні дзень выдаўся рэкордна спякотным у гэтым годзе. Тэмпература ў краіне пераваліла за адзнаку +30°С і дасягнула 31°С. У Мінску таксама было спякотна, піша blizko.by.
Прама праз Мінск з поўначы на поўдзень прайшла мяжа высокай тэмпературы вышэй за +24..+25°С. Найцяплей было на ўсходзе краіны: у Жлобіне і Слаўгарадзе афіцыйныя тэрмометры паказалі +31°С, яшчэ ў пяці гарадах пераваліла за +30°С.

Максімальная тэмпература ў Мінску склала +26,5°С, але трэба ўлічваць, што гэта даныя галоўнай мінскай метэастанцыі ў Уруччы. На працягу дня іншыя метэастанцыі Белгідрамета паказвалі тэмпературу і вышэй. Так, датчык на Аўтазаводзе ўдзень паказваў +27,4°С.

Да абсалютнага рэкорду краіны не дацягнулі зусім крыху: у 2007 годзе ў Лельчыцах было +31,8°С.

