8 кастрычнiка 2026, Чацвер, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Харватыі адкрыўся музей пахмелля, дзе раздаюць «п'яныя акуляры»

1
У Харватыі адкрыўся музей пахмелля, дзе раздаюць «п'яныя акуляры»
ФОТА: CNN

Маладых заснавальнікаў музея натхніла гісторыя іх таварыша.

У Харватыі ў Заграбе адкрылі першы музей, прысвечаны пахмеллю, дзе захоўваюцца гісторыі пахмелля і прадметы, якія нагадваюць п'яныя вечарынкі, піша korrespondent.net са спасылкай на CNN.

Пакуль у музеі сабралі сувеніры, звязаныя з 25 гісторыямі навагодняга пахмелля. Аднак арганізатары запэўнілі, што неўзабаве пакажуць, наколькі алкаголь можа быць небяспечны не толькі на навагоднія святы.

Наведвальнікам прапануюць паспрабаваць ракію, мясцовы брэндзі і пагуляць у дартс з адмысловымі акулярамі на носе, якія ствараюць эфект ап'янення.

«Музей распавядае пра некаторыя ночы паміж момантам, калі вы выходзіце з клуба, і момантам, калі прачынаецеся», - патлумачыў адзін з заснавальнікаў музея 24-гадовы Рына Дубаковіч.

Сярод экспанатаў музея ёсць дзіўныя рэчы, з якімі прачыналіся п'яныя людзі і якія суправаджалі іх уначы.

Адкрыць музей Дубаковіча і яго сяброўку Роберту Мікеліч заахвоціла гісторыя аднаго з іх сяброў, які прачнуўся пасля вечарынкі з веласіпеднай педаллю ў кішэні, не ведаючы, як яна туды трапіла. Дубаковіч і Мікеліч сабралі ў музей гісторыі пахмелля сваіх сяброў.

Заснавальнікі музея адзначаюць, што музей стварылі не дзеля прапаганды алкаголю, а наадварот, каб паказаць да чаго можа давесці п'янка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲