27 красавiка 2024, Субота, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амаль палова беларусаў жывуць на суму ад $150 да $250 у месяц

27
Амаль палова беларусаў жывуць на суму ад $150 да $250 у месяц
Фото: tut.by

Многія сем'і жывуць за мяжой беднасці.

Пра гэта кажуць звесткі выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак Белстата за чацвёрты квартал мінулага года. Высветлілася, што 3,6% беларускіх сем'яў трапляюць пад катэгорыю малазабяспечаных. Гэта азначае, што ў месяц на кожнага сябра сям'і, уключаючы дзяцей, даводзіцца сума меншая за бюджэт пражытачнага мінімуму (цяпер ён 216 руб. 90 кап.). Пры гэтым улічваюцца не толькі заробак, але і разнастайныя дапамогі ды пенсіі - словам, любы даход, піша kp.by.

Самая вялікая доля тых, хто жыве за мяжой беднасці сярод сем'яў з дзецьмі (7,7%). Гэта значыць да малазабяспечаных належыць прыкладна кожная 13-ая сям'я, дзе ёсць дзеці. Радзей за ўсё малазабяспечанымі аказваюцца сям'і з аднаго чалавека, толькі 1,5% адзіночак былі за рысай беднасці.

Калі ж казаць пра геаграфію, то менш за ўсё малазабяспечаных сем'яў у Менску (1%), а больш за ўсё - у Гомельскай вобласці (5,4%).

Акрамя гэтага спецыялісты Белстата падлічылі яшчэ і тое, колькі грошай у месяц ёсць у сярэднестатыстычнага беларуса. Прыкладна кожны пяты (21,4%) здавольваецца сумай ад 400 да 500 рублёў, амаль столькі ж (21,3%) - ад 300 да 400 рублёў. Больш 800 рублёў у месяц значыць прыкладна ў кожнага дзявятага жыхара краіны (11,6%). А сумай меншай за 200 рублёў абыходзяцца 3,5% беларусаў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках