20 верасня 2026, Нядзеля, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Вялікабрытаніі: Brexit наогул можа не быць

15
Прэм'ер Вялікабрытаніі: Brexit наогул можа не быць

Тэрэза Мэй заявіла, што Вялікабрытанія, магчыма, ніколі не пакіне Еўразвяз.

Прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй сказала, што Вялікабрытанія, магчыма, ніколі не пакіне Еўразвяз. Усё залежыць ад прыняцця пагаднення 12 сакавіка паведамляе «Радыё Свабода».

Калі пагадненне будзе адхіленае, парламент стане перад выбарам: альбо пакінуць Злучанае Каралеўства 29 сакавіка без пагаднення з Еўразвязам, альбо з дамовай, спрэчка вакол якой будзе працягвацца яшчэ даўжэй.

Мэй мяркуе, што зацягванне з пастановай прывядзе да дадатковых умоў з боку Еўразвязу, якія «не ў інтарэсах Лондана».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках