Пастаўкі звадкаванага газу ЗША ў ЕЗ выраслі на 180%
5- 8.03.2019, 21:06
- 12,029
За сем месяцаў новай дамовы імпарт амерыканскага ЗПГ у краіны ЕЗ вырас амаль да 8 млрд кубаметраў.
З 25 ліпеня 2018 года імпарт амерыканскага звадкаванага газу ў краіны Еўразвязу вырас на 181% - да 7,9 млрд куб. м. Пра гэта паведаміў у пятніцу, 8 сакавіка, афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі Аляксандр Вінтэрштайн, піша ТАСС.
«З моманту прыняцця сумеснай заявы ЕЗ і ЗША 25 ліпеня 2018 года пра пашырэнне стратэгічнага гандлю рост імпарту звадкаванага газу ў краіны Еўразвязу з ЗША вырас за год на 181%, да 7,9 млрд куб. м у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года», - заявіў ён.
Згодна з матэрыяламі Еўракамісіі, «за першыя два месяцы 2019 года аб'ём экспарту звадкаванага газу з ЗША ў ЕЗ склаў 12,6% ад агульнаеўрапейскага імпарту газу».
Раней у Нямеччыне заявілі, што маюць намер пабудаваць прынамсі два тэрміналы для прыёму звадкаванага прыроднага газу ў рамках у дыверсіфікацыі паставак газу.
Таксама паведамлялася, што Бэрлін гатовы пайсці на сустрэчу ЗША ў спрэчцы ў Паўночнай плыні-2 і павялічыць імпарт амерыканскага газу.
Акрамя таго варта адзначыць, што ЗША і Польшча падпісалі тры кантракты на пастаўку звадкаванага газу агульным аб'ёмам 7,25 млрд куб. м. Пастаўкі пачнуцца з 2022 года пасля заканчэння кантракту з Газпрамам.