20 верасня 2026, Нядзеля, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перавозкі нафты і ЗПГ праз Армузскі праліў дасягнулі шасцімесячнага максімуму

Перавозкі нафты і ЗПГ праз Армузскі праліў дасягнулі шасцімесячнага максімуму

Асноўныя транзітныя шляхі ў праліве свабодныя ад мін.

За апошнія дзве тыдні аб'ёмы перавозак сырой нафты, звадкаванага прыроднага газу і камерцыйных грузаў праз Армузскі праліў дасягнулі найвышэйшага ўзроўню за апошнія шэсць месяцаў. Пра гэта ў відэазвароце заявіў кіраўнік Цэнтральнага камандавання Узброеных Сіл ЗША адмірал Брэд Купер.

У сваёй заяве адмірал Брэд Купер адзначыў, што «даюць плён» дзеянні ЗША па ахове суднаходства і размінаванні праліву. «Дынаміка відавочна нарастае», — заявіў ён. Паводле яго слоў, асноўныя транзітныя шляхі ў праліве свабодныя ад мін, а саюзнікі ў Персідскім заліве «за апошнія два месяцы» правезлі праз яго больш за 1 млрд барэляў сырой нафты. Ён таксама паведаміў, што амерыканскія ваенныя сілы дапамаглі прайсці праз праліў больш як 2 тыс. камерцыйных суднаў.

Адмірал адзначыў, што ЗША і іх саюзнікі ў рэгіёне Персідскага заліва працуюць над тым, каб яшчэ больш павялічыць аб'ёмы перавозак сыравіны. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Іран за гэты час «экспартаваў нуль барэляў» ва ўмовах амерыканскай блакады праліву.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках