26 красавiка 2024, Пятніца, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вербную нядзелю каталікам Беларусі апавялі пра новы знос крыжоў у Курапатах

6
У Вербную нядзелю каталікам Беларусі апавялі пра новы знос крыжоў у Курапатах

Інфармацыя прагучала на набажэнстве ў Чырвоным касцёле.

Каталікі сёння адзначаюць Вербніцу. Падчас службы, якая праходзіць цяпер у менскім касцёле Святых Сымона і Алены зноў прагучала інфармацыя пра знішчэнне крыжоў у Курапатах, паведамляе «Баста».

КРЫНІЦА: TELEGRAM-КАНАЛ «БАСТА»

Нагадаем, што 4 красавіка ўлады знеслі крыжы па перыметры Курапатаў.

Актывісты паведамляюць, што было знесена і вывезена блізу 100 крыжоў.

1 сакавіка на прэс-канферэнцыі Лукашэнка выказаў незадаволенасць крыжамі вакол Курапатаў, якія бачныя з дарогі.

На заклік аднаго з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Міколы Статкевіча ў цэнтры Менска адбыўся малебен, у якім удзельнічалі блізу 1000 чалавек.

Заклік падтрымаў сустаршыня БХД Павел Севярынец.

12 красавіка ўлады зноў знеслі 50 крыжоў па перыметры Курапатаў.

Партыя «Народная Грамада», якая ўваходзіць у Беларускі Нацыянальны Кангрэс, заклікала да новага малебна «Вызвалі нас ад лукавага» 15 красавіка а 18-й каля адміністрацыі Лукашэнкі (Менск, вуліца Карла Маркса, 38).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках