25 красавiка 2024, Чацвер, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Майк Пампэа затэлефанаваў абодвум кандыдатам у прэзідэнты Украіны

2
Майк Пампэа затэлефанаваў абодвум кандыдатам у прэзідэнты Украіны
Майк Пампэа

Дзяржаўны сакратар ЗША выказаў раўнацэнную падтрымку двум кандыдатам.

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэа ў пятніцу, 19 красавіка, размаўляў праз тэлефон як з дзейным прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, так і з кандыдатам на гэтую пасаду Уладзімірам Зяленскім, паведамляе «Главред».

«Дзяржаўны сакратар Пампэа тэлефанаваў увечары абодвум кандыдатам, каб падкрэсліць амэрыканскую падтрымку суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і пацвердзіў нашу прыхільнасць працы з тымі, каго ўкраінскі народ выбірае для забеспячэння поспеху бяспечнай, квітучай, дэмакратычнай і вольнай Украіны", - напісаў у Twitter спецыяльны прадстаўнік ЗША ва Украіне Курт Волкер.

Нагадаем, 19 красавіка на кіеўскім «Алімпійскім» стадыёне прайшлі дэбаты паміж кандыдатамі ў прэзідэнты Украіны Уладзімірам Зяленскім і Пятром Парашэнкам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках