22 траўня 2026, Пятніца, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расія з рэкорднай хуткасцю прадае залатыя рэзервы

Расія з рэкорднай хуткасцю прадае залатыя рэзервы

Каб пакрыць дэфіцыт бюджэту.

У канцы красавіка залатыя рэзервы дзяржавы-агрэсара РФ зменшыліся да найніжэйшага ўзроўню з часоў паўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Масква прадае зліткі, каб пакрыць дэфіцыт бюджэту.

На гэта звярнулі ўвагу ў (Bloomberg https://www.bloomberg.com/news/articles/2026-05-20/russia-sold-over-4-billion-of-gold-from-reserves-this-year). Журналісты падлічылі, што такім спосабам Расія патэнцыйна магла атрымаць больш за 4 мільярды долараў.

Колькі золата прадала Расія

Цэнтрабанк РФ апублікаваў статыстыку, якая сведчыць, што запасы расійскіх залатых зліткаў за чатыры месяцы 2026 года скараціліся на 900 000 унцый – да 73,9 мільёна унцый па стане на 1 мая. Гэта самы нізкі паказнік з лютага 2022-га, калі дыктатар Уладзімір Пуцін аддаў загад аб поўнамаштабным наступе на Украіну.

Цэны на золата дасягнулі рэкорднага ўзроўню ў гэтым годзе (у сярэднім за першыя чатыры месяцы – каля 4800 долараў за унцыю). Калі б Масква прадавала зліткі па рыначнай цане, то магла б зарабіць каля 4,3 мільярда долараў.

У Bloomberg нагадалі, што Банк Расіі калісьці быў найбуйнейшым у свеце суверэнным пакупніком золата, выкупляючы амаль усю здабычу краіны. Гэта тэндэнцыя прыпынілася ў пачатку 2020 года. Праз два гады абяцанне аднавіць закупкі дапамагло паглынуць частку паставак, якія больш нельга было экспартаваць з-за санкцый, аднак аднаўлення маштабных закупак так і не адбылося.

Цэнтрабанк пачаў скарачаць свае залатыя запасы летась. Тады Мінфін дзяржавы-агрэсара пачаў прадаваць золата і замежную валюту з так званага Фонду нацыянальнага дабрабыту, каб часткова кампенсаваць дэфіцыт бюджэту. Апошні ў асноўным быў выкліканы зніжэннем даходаў ад энергетыкі.

Адначасова з гэтым Цэнтрабанк спрабуе кампенсаваць уплыў гэтых дзяржаўных аперацый на рубель і фінансавую сістэму краіны ў цэлым.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках