19 траўня 2026, aўторак, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Берасці барацьбіты з акумулятарным заводам павіншавалі адзін аднаго з Вялікаднем на плошчы

1
Фотафакт: У Берасці барацьбіты з акумулятарным заводам павіншавалі адзін аднаго з Вялікаднем на плошчы
ФОТА: BELSAT.EU

Дзясяткі чалавек паўдзельнічалі ў «кармленні галубоў».

Блізу 75 чалавек выйшлі 28 красавіка на плошчу Леніна ў Берасці на традыцыйнае кармленне галубоў у знак пратэсту супраць будаўніцтва побач з горадам акумулятарнага завода, піша «Салідарнасць».

Сярод іх былі і тыя, каго на гэтым тыдні аштрафавалі за ўдзел у масавай акцыі - шэсці супраць завода 7 красавіка.

ФОТА РАМАН КІСЛЯК

Змагары за асяроддзе павіншавалі адзін аднаго з Вялікаднем, пагутарылі і разышліся. Падчас і пасля акцыі пратэсту затрыманняў не было.

Нагадаем, перад Вялікаднем быў затрыманы і адпраўлены ў ІЧУ да суда адзін з лідараў пратэставага руху Дзмітрый Бекалюк.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках