23 красавiка 2024, aўторак, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей: Дамова аб «саюзнай дзяржаве» перагляду не патрабуе

29
Макей: Дамова аб «саюзнай дзяржаве» перагляду не патрабуе

Макей і Лаўроў дамовіліся стварыць двухгадовую праграму далейшай інтэграцыі ў рамках «саюзнай дзяржавы».

Расея і Беларусь не маюць ніякіх праблем у адносінах і будуць надалей каардынаваць свае падыходы на міжнароднай арэне. З такой заявай выступіў беларускі міністр замежных спраў Уладзімір Макей на прэс-канферэнцыі ў Маскве. Яна адбылася пасля перамоў Макея з яго расейскім калегам Сяргеем Лаўровым, паведамляе ТАСС.

Макей паведаміў, што на сустрэчы абмяркоўвалася ўзаемадзеянне Беларусі і Расеі ў ААН, АБСЕ і іншых міжнародных арганізацыях. Прадстаўнікі абедзвюх краін пацвердзілі, што зацікаўлены ў «развіцці інтэграцыйных працэсаў у Еўразійскім эканамічным саюзе, паглыбленні ўзаемадзеяння на прасторы СНД, у рамках АДКБ».

Кіраўнік беларускай дыпламатыі паведаміў, што бакі дамовіліся стварыць двухгадовую праграму (да 2022 года) па далейшай інтэграцыі ў рамках «саюзнай дзяржавы».

Таксама Макей падкрэсліў, што перагляд дамовы аб «саюзнай дзяржаве» паміж Беларуссю і Расеяй не патрэбны. «Палажэння дамовы аб стварэнні «саюзнай дзяржавы» з'яўляюцца стратэгічнымі, яны не патрабуюць перагляду», - цытуе ТАСС яго словы.

Беларускі міністр мяркуе, што сёння варта казаць пра «актуалізацыю праграмы дзеянняў у выкананні палажэнняў дамовы». Рабочая група, з яго слоў, найбліжэйшым часам збярэцца, абмяркуе ўсе пытанні і ўнясе свае прапановы на разгляд урадаў, а калі спатрэбіцца - і кіраўнікоў дзяржаў.

Ступень развязаных і неразвязаных праблем беларускі дыпламат ацаніў так: «На 70% усе прапановы сыходзяцца, а астатнія 30% - справа перамоў і дыскусій».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках