24 красавiка 2024, Серада, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мэра» Салігорска затрымалі падчас камандзіроўкі

28
«Мэра» Салігорска затрымалі падчас камандзіроўкі
АЛЕГ ПАСКРАБКО
ФОТА: CTV.BY

Алег Паскрабко быў затрыманы ў Менску проста ў будынку аблвыканкама.

Як стала вядома «Нашей Ниве» ад крыніц, 17-га чэрвеня ў Менску, проста ў будынку аблвыканкама, быў затрыманы «мэр» Салігорска Алег Поскрабко.

Са слоў сакратара салігорскага райвыканкама, у Менск Паскрабко паехаў «у працоўную выправу».

Гэта ўжо другі кіраўнік горада за два гады, які трапляе пад варту.

Факт затрымання «Нашай Ніве» пацвердзілі ў Следчым Камітэце.

«Следчым камітэтам распачатая крымінальная справа ў дачыненні да старшыні Салігорскага райвыканкама.

Учора, 17 чэрвеня, ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі праз падазрэнне ва ўчыненні карупцыйнага злачынства.

Дзеянні затрыманага кваліфікаваныя паводле ч.3 арт.426 (перавышэнне службовых паўнамоцтваў) Крымінальнага кодэкса. Злачынства адбылося ў перыяд работы падазраванага на папярэдняй пасадзе. Праводзіцца расследаванне», - адзначылі ў Следчым камітэце.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках