29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр культавы рок-музыка Лявон Нарушэвіч

Памёр культавы рок-музыка Лявон Нарушэвіч
Лявон Нарушэвіч

Беларускі музыка быў адным з самых вядомых у Еўропе імправізатараў.

Пайшоў з жыцця музыка і лідар гурту «Князь Мышкін» Леанід Нарушэвіч. Яму было 55 гадоў. Сябры музыкі не ведаюць дакладнай прычыны смерці, але падазраюць, што справа ў сэрцы, паведамляе euroradio.fm.

Гурт інтуітыўнай імправізацыі «Князь Мышкін» вядомы з 1991 года. У ім у свой час былі заўважаныя ўдзельнікі «Тройцы» Іван Кірчук і Юры Паўлоўскі, лідар Zartipo Андрэй Іваноў, паэт і музыка Віктар Сямашка. Музыку, якую выконваў калектыў, Нарушэвіч называў музыкай стану, а сябе - архітэктарам.

«Граем усё, што ў галаву прыходзіць, слухаем адзін аднаго, атрымліваем ад гэтага задавальненне. З боку гэта, можа быць, глядзіцца дзікавата, але мне, шчыра кажучы, абсалютна ўсё роўна. Таму што многае з таго, што глядзіцца з боку дзікавата, і ў іншых атрымліваецца, як цяпер... Мы спрабуем наблізіцца бліжэй да прыроды... Мы не лічым сябе нейкімі выбітнымі. Я наогул сябе музыкам не лічу. Я - архітэктар. Таму што музыкант бярэ гітару - і пайшоў «паліваць». Ёсць такія спецыялісты. Нам так, дзе-небудзь у кутку прываліла...»- распавядаў музыка ў інтэрв'ю «Еўрарадыё» напярэдадні 20-годдзя «Князя Мышкіна».

Акрамя «Князя Мышкіна», Лявон Нарушэвіч рабіў сумесныя праекты са спявачкай Ірэнай Катвіцкай, паэтамі Віктарам Жыбулем, Верай Бурлак, Дзмітрыем Строцавым. У апошні час Леанід выпусціў некалькі альбомаў з музыкай Уладам Бубенам і паэтам Аляксандрам Плоткай у рамках праекта Buben Naruszewicz Baisan.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках