19 красавiка 2024, Пятніца, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Тбілісі масавыя пратэсты праз скандал з дэпутатам РФ у парламенце

18
У Тбілісі масавыя пратэсты праз скандал з дэпутатам РФ у парламенце

Акцыі пратэсту таксама праходзяць у іншых гарадах Грузіі.

У Тбілісі тысячы людзей выйшлі на акцыю пратэсту да будынку парламента праз скандальныя паводзіны расейскай дэлегацыі, якая прыбыла ў Грузію на сесію Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на тэлеканал Рустави-2.

Сёння ў Грузіі разгарэўся скандал праз тое, што расейскі дэпутат, сябра Камуністычнай партыі Сяргей Гаўрылаў, адкрыў сесію асамблеі, седзячы ў крэсле спікера парламента.

Працягнуць выступ Гаўрылаву не дазволілі дэпутаты апазіцыйных партый «Еўрапейская Грузія» і «Адзіны нацыянальны рух» - яны заблакавалі трыбуну.

Пасля зрыву пасяджэння сябры расейскай дэлегацыі вярнуліся ў гатэль у цэнтры Тбілісі. Ля ўваходу ў будынак на працягу трох гадзін доўжылася акцыя пратэсту, удзельнікі якой патрабавалі, каб Гаўрылаў публічна папрасіў прабачэння за свае дзеянні і неадкладна пакінуў краіну.

Расейская дэлегацыя ў суправаджэнні ўзмоцненай аховы ўжо вылецела з Грузіі.

Кіраўніцтва кіруючай партыі Грузіі патлумачыла ўдзел расейскага камуніста ў пасяджэнні «пратакольнай памылкай». Паводле звестак СМІ, у сувязі з падзеямі ў парламенце ў адстаўку падасць спікер грузінскага парламента.

Некаторыя партыі ўжо заявілі, што маюць намер далучыцца да пратэсту і будуць патрабаваць датэрміновых выбараў. Паведамляецца, што акцыі пратэсту таксама праходзяць у іншых гарадах.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках