25 красавiка 2024, Чацвер, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

300 расейскіх вайскоўцаў прыехалі ў Менск

34
300 расейскіх вайскоўцаў прыехалі ў Менск

Яны будуць удзельнічаць у парадзе 3 ліпеня.

Расейскія вайскоўцы 21 чэрвеня прыбылі ў Менск для ўдзелу ў парадзе на 3 ліпеня, паведамляе «Радыё Свабода».

У пешым парадзе возьмуць удзел вайскоўцы гвардзейскай Кантэміраўскай танкавай дывізіі 1-й гвардзейскай танкавай арміі. У складзе механізаванай калоны пройдуць аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы «Іскандэр» і бронетранспарцёры БТР-82А. У паветраным парадзе возьмуць удзел расейскія выведвальна-ўдарныя гелікаптэры Ка-52 з брыгады вайсковай авіяцыі Заходняй вайсковай акругі.

Усяго ў парадзе 3 ліпеня возьмуць удзел 300 расейскіх вайскоўцаў. Таксама запрошаныя прадстаўнікі войскаў яшчэ сямі замежных дзяржаў.

Парад пачнецца а 21.00. Акрамя некалькіх тысяч вайскоўцаў, у ім будуць задзейнічаны больш за 300 адзінак баявой тэхнікі.

Колькі каштуюць парады, звычайна не гаворыцца. Незалежныя экспэрты кажуць пра дзясяткі мільёнаў даляраў, прадстаўнікі Мінабароны - пра «як па 10 грамаў каўбасы кожнаму жыхару». Відавочцы звычайна абураюцца гучнай падрыхтоўкай да парадаў у цэнтры горада і разбітымі дарогамі пасля праезду цяжкай тэхнікі.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках